Дыялогавая пляцоўка з удзелам супрацоўнікаў ЗАСТ «Прамтрансінвест» і студэнтаў УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» прайшла сёння на базе галаўнога офіса. Тэма сустрэчы – «Роля сям’і ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму».
Перад прысутнымі выступілі Даніла Дабрародні, дырэктар інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі і студэнты факультэтаў паліталогіі, правы і міжнародных бізнес-камунікацый.
У ходзе размовы былі закрануты такія тэмы, як Канвенцыя аб правах дзіцяці 1989 г., роля сям’і ў працэсе сацыялізацыі, уплыў сям’і на фарміраванне псіхалагічнага полу і разумовае развіццё дзіцяці, падтрымка сям’і на заканадаўчым узроўні. Асобную ўвагу надалі пытанню сямейных каштоўнасцей і іх уплыву на фарміраванне асобы, разгледзелі сямейныя каштоўнасці розных народаў свету на прыкладзе такіх краін, як Кітай, Індыя, ЗША, Бразілія, Аўстралія, Фінляндыя, Італія.
Па выніках сустрэчы ўсе сышліся на думцы, што асновы маральнага выхавання і патрыятызму закладваюцца ў сям’і.





Дата публікацыі: 07.08.2023