Традыцыйна ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка праходзіць Тыдзень бацькоўскай любві. На працягу тыдня па ўсёй рэспубліцы праходзяць ушаноўванні шматдзетных маці, сустрэчы з сем’ямі, з працоўнымі калектывамі, а таксама розныя мерапрыемствы і канцэрты.
Дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любві, прайшла сёння і ў Прамтрансінвест. Арганізатар – УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». Тэма дыялогавай пляцоўкі – «Сям’я як фундамент грамадства і каштоўнасць, якая аб’ядноўвае пакаленні».
У якасці гасцей і асноўных спікераў на мерапрыемстве прысутнічалі Святлана Уладзіміраўна Леаненка, старшыня Завадской раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» г. Мінска, і айцец Аляксандр Стэхаў.
Святлана Уладзіміраўна расказала аб мэтах і задачах, асноўных напрамках дзейнасці раённай арганізацыі, аб праведзенай рабоце ў плане падтрымкі сем’яў, таксама падзялілася асабістай гісторыяй у плане выхавання дзяцей і захавання сям’і.
Айцец Аляксандр расказаў пра сям’ю і сямейныя каштоўнасці з пункту гледжання рэлігіі.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Дата публікацыі: 15.10.2024