Страхавая інфалінія 128

Тыдзень нулявога траўматызму з 16 па 20 верасня

З мэтай забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму з 16 па 20 верасня ў нашай кампаніі праходзіць мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».

Няшчасныя выпадкі на вытворчасці і прафесійныя захворванні не наканаваны лёсам і не з’яўляюцца непазбежнымі: у іх заўсёды ёсць прычыны. Развіццё эфектыўнай культуры прафілактыкі дазваляе іх устараніць і прадухіліць вытворчыя аварыі і ўрон, а таксама прафесійныя захворванні.

«Vision Zero» або «Нулявы траўматызм» – гэта якасна новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб’ядноўвае тры напрамкі – бяспека, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці. Распрацаваная МАСЗ канцэпцыя «Vision Zero» адрозніваецца гнуткасцю і можа быць адаптаваная да канкрэтных мер прафілактыкі, якія маюць прыярытэтнае значэнне для забеспячэння бяспекі, гігіены працы і дабрабыту работнікаў на тым ці іншым прадпрыемстве. Дзякуючы сваёй гнуткасці «Vision Zero» можа прымяняцца на любым месцы працы, на любым прадпрыемстве і ў любой галіне ва ўсіх рэгіёнах свету.

Канцэпцыя «Нулявы траўматызм» (Vision Zero) змяшчае практычны інструмент кіравання. Такім інструментам з’яўляецца Кіраўніцтва па рэалізацыі Канцэпцыі Vision Zero, якое ўключае сем «залатых правілаў», рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць наймальніку ў зніжэнні паказчыкаў вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці:

  1. Стаць лідэрам – паказаць прыхільнасць прынцыпам.
  2. Выяўляць пагрозы – кантраляваць рызыкі.
  3. Вызначаць мэты – распрацоўваць праграмы.
  4. Стварыць сістэму бяспекі і гігіены працы – дасягнуць высокага ўзроўню арганізацыі.
  5. Забяспечваць бяспеку і гігіену на працоўных месцах, пры рабоце са станкамі і абсталяваннем.
  6. Павышаць кваліфікацыю – развіваць прафесійныя навыкі.
  7. Інвеставаць у кадры – матываваць з дапамогай удзелу.

У рамках мерапрыемства запланаваны дзеянні, накіраваныя на забеспячэнне аховы працы:

– наяўнасці неабходных інструкцый па ахове працы па прафесіях і відах работ, своечасовасці іх актуалізацыі;

– адпаведнасці працоўных месцаў, абсталявання, транспартных сродкаў, працэсаў выканання работ устаноўленым патрабаванням (заканадаўства, інструкцыі па ахове працы, эксплуатацыйная дакументацыя);

– своечасовасці правядзення навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;

– забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, абеззаражвальнымі сродкамі;

– выканання планаў мерапрыемстваў па ахове працы;

– выканання раней выдадзеных кантралюючымі і нагляднымі органамі прадпісанняў і прынятых рашэнняў па пытаннях забеспячэння бяспекі.

Дата публікацыі: 16.09.2024



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top