З мэтай забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы на працоўных месцах у нашай кампаніі з 22 па 26 красавіка пройдзе мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».
У рамках мерапрыемства запланаваны дзеянні, накіраваныя на павышэнне бяспекі, паляпшэнне ўмоў працы і прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму:
- праверка захавання работнікамі норм і правілаў аховы працы пры эксплуатацыі камп’ютарнай тэхнікі і іншага офіснага абсталявання;
- праверка наяўнасці сродкаў індывідуальнай абароны і правільнасць іх выкарыстання;
- маніторынг патрэбнасці работнікаў у індывідуальных масках, антысептычных і сродкаў дэзінфекцыі;
- правядзенне заняткаў па пажарна-тэхнічным мінімуме;
- агляд замацаваных тэрыторый, дарог, праездаў праходаў, тратуараў на адпаведнасць патрабаванням аховы працы.
Дата публікацыі: 22.04.2024