З мэтай забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы з 11 па 15 сакавіка ў нашай кампаніі праходзіць мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».
Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з’яўляюцца:
- прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;
- адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;
- уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;
- навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.
У рамках мерапрыемства запланаваны дзеянні, накіраваныя на забеспячэнне аховы працы, у тым ліку:
- праверка захавання работнікамі норм і правілаў аховы працы пры эксплуатацыі камп’ютарнай тэхнікі і іншага офіснага абсталявання;
- праверка наяўнасці сродкаў індывідуальнай абароны і правільнасць іх выкарыстання;
- праверка парадку ўтрымання будынкаў, збудаванняў, памяшканняў на адпаведнасць патрабаванням аховы працы;
- правядзенне заняткаў па пажарна-тэхнічным мінімуме;
- маніторынг захавання працоўнай дысцыпліны;
- агляд замацаваных тэрыторый, дарог, праездаў праходаў, тратуараў на адпаведнасць патрабаванням аховы працы.
Дата публікацыі: 11.03.2024