27.03.2026 у ЗАСТ «Прамтрансінвест» адбыўся справаздачны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі па падвядзенні вынікаў работы за 2025 год. Удзельнікі сходу заслухалі справаздачы старшыні і скарбніка першаснай арганізацыі, а таксама старшыні рэвізійнай камісіі.
У рабоце сходу прыняла ўдзел Санковіч Марына Аляксееўна, загадчыца аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Мінскай абласной (гарадской) арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Сход прайшоў у канструктыўнай атмасферы, удзельнікі абмеркавалі ключавыя дасягненні, рэалізацыю прафсаюзных праграм і планы на наступны год.



Дата публікацыі: 27.03.2026