Сёння прадстаўнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест» у Жодзіне прынялі ўдзел у дні інфармавання на Белазе.
На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «Белаз – холдынг», а таксама начальнік транспартнага цэха Міхейчык В.А.
Нашы спецыялісты расказалі пра віды страхавання, пра правілы паводзін вадзіцеля ў выпадку ДТЗ на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, а таксама адказалі на ўсе пытанні. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і цікавай.
Дата публікацыі: 17.11.2022