Страхавая інфалінія 128

Увага! Вас могуць падмануць

Паважаныя кліенты, будзьце пільныя!

З’явіліся выпадкі махлярства, калі ад імя работніка ЗАСТ «Прамтрансінвест» прапануюць аформіць страхоўку і аплаціць пераводам з «карты на карту» або на нумар тэлефона.

Памятайце, такімі спосабамі аплаціць паслугі нельга! Вас спрабуюць падмануць.

Аплаціць страхавыя паслугі Прамтрансінвест можна:

Прапануем кароткую інструкцыю, каб не стаць ахвярай махляра.

1. Правярайце і ўдакладняйце прозвішча страхавога прадстаўніка, патрабуйце прадаставіць арыгінал даверанасці.

2. Купіць поліс анлайн можна толькі на афіцыйным сайце promtransinvest.by ці belarusbank.by. Не пераходзьце па падазроных спасылках!

3. Пры ўзнікненні любых сумненняў, звярніцеся ў страхавую кампанію для ўдакладнення інфармацыі.

4. У выпадку, калі Вы зразумелі, што Вас ужо падманулі і завалодалі Вашымі грашыма «пад выглядам аплаты страхавых паслуг», але дамова страхавання не заключаная, рэкамендуем звярнуцца ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў па месцы Вашага жыхарства з адпаведнай заявай.

Дата публікацыі: 18.03.2025



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top