Экскурсійны тур уключаў у сябе наведванне сырнай майстэрні 1368 г.і знаёмства з гістарычнымі славутасцямі ў Гальшанах і Гервятах.
Праграма пачалася з майстар-класа па сыраварэнні, дзе работнікі пад кіраўніцтвам вопытных майстроў падрыхтавалі мяккі марынаваны сыр, а таксама даведаліся пра традыцыі і сакрэты сыраробства.
Далей маршрут ляжаў у аграгарадок Гальшаны, дзе пазнаёміліся з багатай гістарычнай спадчынай гэтага месца. Убачылі маляўнічыя руіны Гальшанскага замка, якія натхнілі Уладзіміра Караткевіча на напісанне рамана «Чорны замак Альшанскага», дзеючы францысканскі манастыр і характэрную местачковую забудову XIX-XX стагоддзяў.
Асаблівае ўражанне зрабіла наступная кропка маршруту-Траецкі касцёл у вёсцы Гервяты. Удзельнікі паездкі змаглі ацаніць вытанчанае неагатычнае архітэктурнае аблічча храма, яго ўнікальныя аркбутаны і велічную 61-метровую вышыню, што робіць касцёл адным з самых высокіх храмаў Беларусі.
Паездка атрымалася насычанай і пазнавальнай, гарманічна аб’яднаўшы гастранамічныя задавальнення і знаёмства з гістарычнай спадчынай нашай краіны.






Дата публікацыі 20.10.2025