Вакцынацыя – правераны інструмент у прафілактыцы і абароне ад найбольш распаўсюджаных інфекцыйных захворванняў.
У нашай краіне распрацаваны Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак супраць 12 інфекцый, якія небяспечныя ўскладненнямі і смяротным зыходам. Пасля правядзення прафілактычнай прышчэпкі выпрацоўваецца высокаспецыфічны імунітэт, г.зн. арганізм набывае ўстойлівасць да захворвання, супраць якога праведзена вакцынацыя. У наш час для прышчэпак выкарыстоўваюцца камбінаваныя вакцыны, калі адной вакцыны дастаткова для прафілактыкі некалькіх інфекцый.
Акрамя прышчэпак, уключаных у Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак, кожны жадаючы можа вакцынавацца ад COVID-19. Прышчэпка спрыяе выпрацоўцы антыцелаў, у выніку чаго зніжаецца рызыка захворвання і развіцця цяжкіх форм каранавіруснай інфекцыі. Пераносіцца прышчэпка добра, магчыма лёгкае нядужанне, якое звычайна праходзіць праз пару дзён і не патрабуе назірання лекара.
Карысным дадаткам да прышчэпкі ад COVID-19 будзе страхоўка поствакцынальных ускладненняў. Новая паслуга ад нашай кампаніі забяспечвае страхавую абарону ад найбольш распаўсюджаных алергічных рэакцый на ўвядзенне вакцыны ў арганізм (ацёку Квінке, сіндрому Стывенса-Джонсана, сіндрому Лайелла, вострага стэнозу гартані з прычыны алергічнага ацёку), якія выявіліся ў дзень вакцынацыі ці не пазней за 14 каляндарных дзён, наступных за днём вакцынацыі, у перыяд дзеяння дамовы страхавання. Паколькі ў наш час пры вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі ў асноўным ужываюцца двухкампанентныя вакцыны, страхавой паслугай пакрываюцца ўсе рэакцыі арганізма, незалежна ад таго, ці ўводзіцца першы кампанент, другі ці гаворка ідзе пра бустэрную дозу.
Памятайце, зрабіць прышчэпку значна прасцей і танней, чым потым вылечыць захворванне.
Дата публікацыі: 16.09.2022