31 мая ў Мінску прайшоў велакарнавал «Viva, Ровар»- у ім прынялі ўдзел і работнікі ЗАСТ «Прамтрансінвест». Атмасфера весялосці і адзінства проста зачароўвала! Сёлета сабралася больш за 10 тысяч веласіпедыстаў.
У праграме мерапрыемства быў традыцыйны велапарад па праспекце Пераможцаў, а таксама насычаная культурна-забаўляльная праграма са шматлікімі зонамі актыўнасці, фуд-кортамі і музычнымі выступленнямі ля Палаца спорту.
Фестываль «Viva, Ровар» стаў не толькі месцам сустрэчы, але і важнай культурнай падзеяй, якая аб’ядноўвае людзей розных узростаў і захапленняў.
Дата публікацыі: 02.06.2025