Штогод у нашай краіне праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. У гэтым годзе інфармацыйная кампанія на тэму «Асабістыя фінансы са знакам якасці» праходзіла ў перыяд з 18 па 24 сакавіка.
Наша кампанія прыняла актыўны ўдзел у Тыдні фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. Разнастайныя адукацыйныя мерапрыемствы па фінансавай граматнасці праведзены ў школах, гімназіях, у сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах краіны.


Дата публікацыі: 05.04.2024