Сёння ў г. Гомелі адбылося адкрыццё XXV Міжнароднай выставы «Вясна ў Гомелі».
Маштабнае мерапрыемства праходзіць у Палацы лёгкай атлетыкі па вуліцы Юбілейнай, 52.
На плошчы больш за 5,5 тысячы квадратных метраў прадстаўлены ключавыя галіны Гомельскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, а таксама дванаццаці замежных краін-удзельніц.
У гэтым важным для Гомельскай вобласці мерапрыемстве прымае ўдзел і прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Гомелі. У нашым павільёне любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю па пытаннях страхавання і заключыць дагавор страхавання.
Уваход для наведвальнікаў вольны!
Выстава працуе да 26 мая па наступным графіку:
- 23-25 мая 10:00 – 19:00;
- 26 мая 10:00 – 17:00.
Дата публікацыі: 23.05.2024