21 верасня ў горадзе Жлобіне Гомельскай вобласці пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю ўтварэння Жлобінскага раёна.
Для гасцей і жыхароў горада будуць арганізаваны канцэртныя пляцоўкі з удзелам зорак беларускай эстрады, спартыўныя лакацыі і выставы рознай тэматыкі.
У выставе на тэму «Жлобіншчына – тэрыторыя фінансавай пісьменнасці» прыме ўдзел прадстаўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Жлобіне.
Чакаем вас 21 верасня з 14:00 да 19:00 на бульвары Металургаў.
Дата публікацыі: 18.09.2024