У мінулыя выхадныя, 14-15 чэрвеня, работнікі страхавой кампаніі «Прамтрансінвест» з усіх абласцей Беларусі сабраліся на маляўнічай базе адпачынку «прывал», размешчанай у Гродзенскай вобласці на чарговым XII-ым турыстычным злёце.
Традыцыйна праграма мерапрыемства ўключала два маштабныя блокі спаборніцтваў. Першая частка была прысвечана спартыўнай частцы мерапрыемства-спартакіядзе, дзе ўдзельнікі змаглі праявіць сваю фізічную падрыхтоўку і камандны дух. Другая частка мерапрыемства была адведзена пад творчы конкурс, які дазволіў работнікам кампаніі раскрыць свае таленты ў розных напрамках тэатральнага і сцэнічнага мастацтва. Нумары дзівілі сваёй яркасцю і арыгінальнасцю.
Па выніках спаборніцтваў былі вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі, якім былі ўручаны кубкі, медалі і памятныя прызы. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый і незабыўныя ўражанні.
Дата публікацыі: 16.06.2025