Паважаныя калегі, партнёры і кліенты!
Сёння ЗАСТ «Прамтрансінвест» адзначае свой 30-гадовы юбілей.
Заснаваная ў 1993 годзе кампанія застаецца адным з лідараў на рынку страхавых паслуг. У партфелі 59 відаў страхавання, з якіх 3 віды абавязковага і 56 відаў добраахвотнага страхавання. Рэгіянальная сетка ўключае 9 прадстаўніцтваў, 32 цэнтры і 160 пунктаў аказання страхавых паслуг па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Пажадаем нашай кампаніі далейшага развіцця, працвітання, фінансавай стабільнасці і маштабных праектаў! Няхай кожны супрацоўнік любіць сваю працу і атрымлівае ад яе задавальненне, у тым ліку матэрыяльнае.
З Днём нараджэння, Прамтрансінвест!
Дата публікацыі: 30.03.2023