Праводзіць выходныя весела і з карысцю ўжо стала традыцыяй для нашай кампаніі. На гэты раз супрацоўнікаў галаўнога офіса і прадстаўніцтва ў г. Мінску №1 чакала займальная паездка на БЕЛАЗ і ў аграсядзібу «Дом качэўніка».
Экскурсія на БЕЛАЗе пачалася з наведвання музея, дзе кожнага чакаў падарунак ад завода. Затым аглядная паездка па тэрыторыі завода і ў завяршэнні — наведванне зборачнага цэха і пляцоўкі з гатовай прадукцыяй, дзе кожны ахвочы мог узлезці на самы вялікі БЕЛАЗ у свеце, прайсціся пад ім і зрабіць унікальныя фатаграфіі.
У аграсядзібе «Дом качэўніка» пазнаёміліся з ладам жыцця і даведаліся аб традыцыях качавых народаў. А чаяванне ў сапраўднай юрце, шаманскія абрады і мілыя Сібірскія хаскі зарадзілі пазітывам і энергіяй.
Паездка атрымалася яркай і незабыўнай.




Дата публікацыі: 16.10.2023