Найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў бягучым годзе пройдзе ў перыяд з 13 па 18 ліпеня.
Сёлета на сцэне Летняга амфітэатра – галоўнай фестывальнай пляцоўцы – запланавана не менш як 10 канцэртных праграм. Таксама мерапрыемствы форуму адбудуцца ў канцэртнай зале “Віцебск”, Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, Віцебскай абласной філармоніі, Беларускім тэатры “Лялька”, Цэнтральным спартыўным комплексе, комплексе культурна-масавага адпачынку ім. Савецкай Арміі, Свята-Успенскім кафедральным саборы г. Віцебска, у выставачных залах і галерэях, на цэнтральных плошчах і вуліцах горада.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць культурны форум, які аб’ядноўвае краіны і кантыненты!
Больш падрабязную інфармацыю з афішай можна паглядзець, клікнуўшы па дадзенай спасылцы.
Дата публікацыі: 28.06.2022