Страхавая інфалінія 128

ЗАСТ «Прамтрансінвест» прызнана лідарам ідэалагічнай работы ў Заводскім раёне Мінска

У Заводскім раёне сталіцы падвялі вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Па выніках 2026 года перамогу ў сваёй катэгорыі атрымала ЗАСТ «Прамтрансінвест». Кампанія заваявала першае месца сярод арганізацый банкаўскай і страхавой сферы з колькасцю супрацоўнікаў звыш 600 чалавек.

Высокія дасягненні калектыву адзначаны ганаровай узнагародай. Дыплом за подпісам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна У. Д. Шыбекі афіцыйна пацвярджае ўзорны ўзровень карпаратыўнай культуры, патрыятычнага выхавання і ідэалагічнай работы, якая штодня праводзіцца ў кампаніі.

Калектыў і кіраўніцтва ЗАСТ «Прамтрансінвест» выказваюць шчырую падзяку адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска за высокую ацэнку нашай дзейнасці і падтрымку значных карпаратыўных ініцыятыў. Гэтая ўзнагарода-стымул для далейшага развіцця, умацавання традыцый і новых сумесных дасягненняў на карысць раёна і сталіцы.

Дата публікацыі: 03.11.2026



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top