Страхавая інфалінія 128

Завяршыўся трэці этап павышэння кваліфікацыі работнікаў ЗАСТ «Прамтрансінвест»

Сёння паспяхова завяршыўся трэці этап праграмы павышэння кваліфікацыі для работнікаў ЗАСТ «Прамтрансінвест» па тэме «кліентаарыентаваны падыход у продажах». Адукацыйную праграму правяло Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў»Кадры індустрыі”.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім работнікам, якія прайшлі навучанне, былі ўручаны пасведчанні дзяржаўнага ўзору, якія пацвярджаюць паспяховае засваенне курса.

Асаблівую падзяку калектыў ЗАСТ «Прамтрансінвест» выказвае выкладчыкам Інстытута «Кадры індустрыі»— Аляксандру Танковічу і Антаніне Пажыдаевай — за цікавую і структураваную падачу матэрыялу, а таксама за практыка-арыентаваны падыход да навучання.

Дата публікацыі: 04.12.2025



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top