Страхавая інфалінія 128

«Металург-Жлобін» – пяціразовы ўладальнік Кубка Прэзідэнта!

Хакейны клуб «Металург-Жлобін» пяты раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Прэзідэнта. Бліскучая гульня, воля да перамогі і зладжаная камандная праца дазволілі Жлобінскім хакеістам зноў падняцца на вышэйшую прыступку п’едэстала.

Гэтая перамога – не проста чарговы трафей, а яркае пацвярджэнне высокага ўзроўню падрыхтоўкі клуба, майстэрства гульцоў і прафесіяналізму трэнерскага штаба.
Жадаем камандзе новых спартыўных дасягненняў, яркіх і відовішчных матчаў, моцнага здароўя і ўдачы ва ўсіх пачынаннях!

Выказваем глыбокую ўдзячнасць за магчымасць быць партнёрамі клуба.
«Прамтрансінвест» — страхаванне будучыні!

 Дата публікацыі: 14.05.2026



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top