Паважаныя кліенты!
Важная інфармацыя па сістэме страхавання «Зялёная карта»:
- З 1 чэрвеня 2023 г. спыняюцца ўзаемаадносіны ў сістэме «Зялёная карта» з краінамі Еўрапейскай эканамічнай зоны, а таксама Швейцарыяй, Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыяй.
- Дагаворы, заключаныя на тэрмін, які перавышае 31 мая 2023 г., будуць аўтаматычна спынены 31 мая 2023 г. у 23 гадзіны 59 хвілін.
- З 1 чэрвеня 2023 г. уладальнікі транспартных сродкаў пры паездках за мяжу павінны будуць заключаць дамову памежнага страхавання на тэрыторыі краіны ўезду.
Просьба ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак на сваім аўтамабілі за межы Беларусі.
Дата публікацыі: 31.03.2023