Адным з галоўных фактараў фінансавай устойлівасці лізінгавай кампаніі з’яўляецца страхаванне маёмасці, якая перадаецца ў лізінг. Пры гэтым, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, абавязак такога страхавання можа быць ускладзена ў тым ліку і на атрымальніка лізінгу.
ЗАСТ «Прамтрансінвест» ажыццяўляе больш як 50 відаў дабравольнага страхавання. Мы гатовы разглядзець Вашы пажаданні і прапанаваць выгадныя ўмовы страхавання і супрацоўніцтва ў галіне страхавога пасрэдніцтва па наступных відах страхавання:
Умовы страхавання прадугледжваюць прадастаўленне скідак пры комплексным і бясстратным страхаванні, а таксама пры штогадовым прадаўжэнні дагавораў страхавання. Страхавальнікам для прадухілення наступлення страхавых выпадкаў і змяншэння іх магчымых наступстваў могуць быць выдзелены сродкі з фонду папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў, які фарміруецца страхавой арганізацыяй.
У адпаведнасці с Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.05.2008 г № 280 страхавыя ўзносы шэрага відаў дабравольнага страхавання адносяцца на затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг).
Калі Вы зацікаўлены ў гэтым, мы гатовы ў любы зручны для вас час выехаць для правядзення перагавораў і кансультацый.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на нашу Страхавую інфалінію 128 па кароткім нумары 128.