Страхавая інфалінія 128

Страхавым агентам і страхавым брокерам

У адпаведнасці з заканадаўствам пасрэдніцкая дзейнасць па страхаванню – гэта дзейнасць, якая ажыццяўляецца страхавымі агентамі і страхавымі брокерамі.  Страхавымі агентамі могуць быць фізічныя асобы, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і арганізацыі, якія не з’яўляюцца страхавымі арганізацыямі.

Страхавы агент – фізічная асоба, якая не з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам і ажыццяўляе ад імені страхавой арганізацыі пасрэдніцкую дзейнасць па страхаванню на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.

Фізічная асоба для ажыццяўлення пасрэдніцкай дзейнасці па страхаванню павінна мець адукацыю, не ніжэй агульнай сярэдняй.

Страхавы агент – арганізацыя і яе структурныя падраздзяленні, якая ажыццяўляе ад імя страхавой арганізацыі пасрэдніцкую дзейнасць па страхаванні на падставе грамадзянска-прававога дагавора. Страхавымі агентамі могуць выступаць наступныя арганізацыі:

Арганізацыя, якая з’яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай, дзяржаўным банкам, мае права ажыццяўляць пасрэдніцкую дзейнасць па ўсіх відах дабравольнага і абавязковага страхавання. Іншыя арганізацыі маюць права ажыццяўляць пасрэдніцкую дзейнасць толькі па відах дабравольнага страхавання.

Падставы і парадак уключэння арганізацый у рэестр страхавых агентаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і выключэння з яго устаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2014 г. № 613.

Калі ваша арганізацыя мае намер супрацоўнічаць з ЗАСТ «Прамтрансінвест» у якасці страхавога агента, мы будзем рады разгледзець вашы прапановы. У залежнасці ад тэрытарыяльнага месцазнаходжання звяртайцеся ў прадстаўніцтвы ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Мінску, абласных цэнтрах і г. Жлобіне. 

Калі ваша арганізацыя мае адасобленыя падраздзяленні больш чым у адной вобласці, з’яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам рэспубліканскай формы ўласнасці або страхавым брокерам, звяртайцеся па пытаннях супрацоўніцтва па наступным нумары тэлефона: +375 (17) 311 48 39.

ЗАСТ «Прамтрансінвест» забяспечвае якасную арганізацыйную і метадалагічную падтрымку сваіх страхавых пасрэднікаў.

Мы рады бачыць энергічных, мэтанакіраваных і камунікабельных людзей ва ўзросце ад 18 гадоў, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю і жадаюць працаваць страхавымі агентамі ў ЗАСТ «Прамтрансінвест» на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора. Пачаткоўцам гарантуем першапачатковае навучанне і развіццё практычных навыкаў. 

ЗАСТ «Прамтрансінвест» – прывабны работадавец для вопытных страхавых агентаў і спецыялістаў па прыцягненню і абслугоўванню кліентаў. Вы можаце разлічваць на набыццё новых прафесіянальных ведаў, камфортныя ўмовы супрацоўніцтва і канкурэнтаздольную плату.

Звяртайцеся ў прадстаўніцтвы, цэнтры і пункты аказання страхавых паслуг ЗАСТ «Прамтрансінвест».



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top