У адпаведнасці з заканадаўствам пасрэдніцкая дзейнасць па страхаванню – гэта дзейнасць, якая ажыццяўляецца страхавымі агентамі і страхавымі брокерамі. Страхавымі агентамі могуць быць фізічныя асобы, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і арганізацыі, якія не з’яўляюцца страхавымі арганізацыямі.
Страхавы агент – фізічная асоба, якая не з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам і ажыццяўляе ад імені страхавой арганізацыі пасрэдніцкую дзейнасць па страхаванню на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.
Фізічная асоба для ажыццяўлення пасрэдніцкай дзейнасці па страхаванню павінна мець адукацыю, не ніжэй агульнай сярэдняй.
Страхавы агент – арганізацыя і яе структурныя падраздзяленні, якая ажыццяўляе ад імя страхавой арганізацыі пасрэдніцкую дзейнасць па страхаванні на падставе грамадзянска-прававога дагавора. Страхавымі агентамі могуць выступаць наступныя арганізацыі:
Арганізацыя, якая з’яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай, дзяржаўным банкам, мае права ажыццяўляць пасрэдніцкую дзейнасць па ўсіх відах дабравольнага і абавязковага страхавання. Іншыя арганізацыі маюць права ажыццяўляць пасрэдніцкую дзейнасць толькі па відах дабравольнага страхавання.
Падставы і парадак уключэння арганізацый у рэестр страхавых агентаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і выключэння з яго устаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2014 г. № 613.
Калі ваша арганізацыя мае намер супрацоўнічаць з ЗАСТ «Прамтрансінвест» у якасці страхавога агента, мы будзем рады разгледзець вашы прапановы. У залежнасці ад тэрытарыяльнага месцазнаходжання звяртайцеся ў прадстаўніцтвы ЗАСТ «Прамтрансінвест» у г. Мінску, абласных цэнтрах і г. Жлобіне.
Калі ваша арганізацыя мае адасобленыя падраздзяленні больш чым у адной вобласці, з’яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам рэспубліканскай формы ўласнасці або страхавым брокерам, звяртайцеся па пытаннях супрацоўніцтва па наступным нумары тэлефона: +375 (17) 311 48 39.
ЗАСТ «Прамтрансінвест» забяспечвае якасную арганізацыйную і метадалагічную падтрымку сваіх страхавых пасрэднікаў.
Мы рады бачыць энергічных, мэтанакіраваных і камунікабельных людзей ва ўзросце ад 18 гадоў, якія маюць актыўную жыццёвую пазіцыю і жадаюць працаваць страхавымі агентамі ў ЗАСТ «Прамтрансінвест» на падставе працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора. Пачаткоўцам гарантуем першапачатковае навучанне і развіццё практычных навыкаў.
ЗАСТ «Прамтрансінвест» – прывабны работадавец для вопытных страхавых агентаў і спецыялістаў па прыцягненню і абслугоўванню кліентаў. Вы можаце разлічваць на набыццё новых прафесіянальных ведаў, камфортныя ўмовы супрацоўніцтва і канкурэнтаздольную плату.
Звяртайцеся ў прадстаўніцтвы, цэнтры і пункты аказання страхавых паслуг ЗАСТ «Прамтрансінвест».
Вы можаце наладзіць зручныя для вас файлы cookie, акрамя неабходных. Адмена некаторых cookie можа паўплываць на працаздольнасць сайта.
Гэтыя файлы cookie неабходныя для функцыянавання вэб-сайта і не могуць быць адключаны ў нашых сістэмах. Вы можаце наладзіць браўзер такім чынам, каб ён блакаваў гэтыя файлы cookie або паведамляў вам пра іх выкарыстанне, але ў такім выпадку магчыма, што некаторыя раздзелы вэб-сайта не будуць працаваць.
Гэтыя файлы cookie дапамагаюць зразумець вашы перавагі зыходзячы з актыўнасці на вэб-сайце. Яны даюць магчымасць персаналізаваць рэкламныя аб’явы, грунтуючыся на вашых інтарэсах і перавагах.
Гэтыя файлы cookie наладжваюцца праз наш вэб-сайт нашымі партнёрамі. Яны могуць выкарыстоўвацца для збору дадзеных пра вашы інтарэсы, наведвальныя старонкі і крыніцы трафіку, каб ацэньваць і паляпшаць працу нашага вэб-сайта. Таксама файлы cookie патрэбныя для функцыянавання онлайн-чата.
Націскаючы на кнопку «Прыняць налады cookie», вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie ў адпаведнасці з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.