Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў Указ № 31, якім 2025-2029 гады абвешчаныя пяцігодкай якасці. Яна ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Прыярытэтныя мэты пяцігодкі-далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.
Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг).
Указ вызначыў стратэгічныя задачы пяцігодкі якасці ў эканоміцы, арганізацыі жыццядзейнасці людзей, сацыяльных адносінах і ў галіне права. Гэта тыя слупы, якія складаюць асновы функцыянавання дзяржавы.
Сярод такіх задач-стварэнне новых сучасных прадпрыемстваў, лічбавая трансфармацыя, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту, далейшы рост даходаў насельніцтва, прымяненне справядлівай сістэмы цэнаўтварэння, павышэнне нараджальнасці і паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу.
Павінны быць забяспечаны даступнасць і высокія стандарты адукацыі, медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, развіццё жыллёва-камунальнай, транспартнай інфраструктуры, тэлекамунікацый.
Паляпшэнню якасці жыцця людзей будзе спрыяць таксама далейшая дэбюракратызацыя, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на грамадзян і бізнес. У ліку задач-прасоўванне прынцыпаў здаровага ладу жыцця.
В приоритете пятилетки поддержание общенационального диалога, укрепление института семьи, традиционных нравственных ценностей, патриотизма, повышение политической и правовой культуры, обеспечение стабильности правового регулирования.
Рэалізаваць задачы пяцігодкі якасці, зрабіць яе эфектыўнай і выніковай можна толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаўных органаў, арганізацый усіх формаў уласнасці і грамадзян. У сувязі з гэтым будзе прадоўжана фарміраванне разумення асабістай адказнасці грамадзян за агульны вынік, за захаванне незалежнасці краіны.
Прэзідэнтам Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прадугледзець мерапрыемствы па дасягненню задач пяцігодкі якасці ў праграмах (планы) развіцця Беларусі, галін эканомікі, рэгіёнаў.

Вы можаце наладзіць зручныя для вас файлы cookie, акрамя неабходных. Адмена некаторых cookie можа паўплываць на працаздольнасць сайта.
Гэтыя файлы cookie неабходныя для функцыянавання вэб-сайта і не могуць быць адключаны ў нашых сістэмах. Да іх адносяцца і файлы, неабходныя для працы онлайн-чата з аператарам. Вы можаце наладзіць браўзер такім чынам, каб ён блакаваў гэтыя файлы cookie або паведамляў вам пра іх выкарыстанне, але ў такім выпадку магчыма, што некаторыя раздзелы вэб-сайта не будуць працаваць.
Гэтыя файлы cookie дапамагаюць зразумець вашы перавагі зыходзячы з актыўнасці на вэб-сайце. Яны даюць магчымасць персаналізаваць рэкламныя аб’явы, грунтуючыся на вашых інтарэсах і перавагах.
Гэтыя файлы cookie наладжваюцца праз наш вэб-сайт нашымі партнёрамі. Яны могуць выкарыстоўвацца для збору дадзеных пра вашы інтарэсы, наведвальныя старонкі і крыніцы трафіку, каб ацэньваць і паляпшаць працу нашага вэб-сайта.
Націскаючы на кнопку «Прыняць налады cookie», вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie ў адпаведнасці з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.