Страхавая інфалінія 128

Міжнароднае страхаванне

Пры планаванні дзелавой паездкі ў Расійскую Федэрацыю на аўтамабілі не забудзьцеся заключыць дагавор міжнароднага страхавання («Сіняя карта»).

Дагавор міжнароднага страхавання – гэта дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, які заключаецца ўладальнікамі транспартных сродкаў для паездкі ў Расію.

Такі дагавор патрэбен для абароны фінансавых інтарэсаў уладальніка транспартнага сродку на выпадак прычынення шкоды (жыцці і (або) здароўю, маёмасці) трэцім асобам на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У рамках сістэмы «Сіняя карта» дзейнічаюць правілы страхавання, аналагічныя правілам «Зялёнай карты», за некаторымі выключэннямі.

Асноўныя ўмовы міжнароднага страхавання:

  • Дагавор заключаецца толькі ў дачыненні да транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь.
  • Тэрыторыя дзеяння: Расійская Федэрацыя.
  • Тэрмін страхавання: ад 15 дзён да 1 года.
  • Кошт страхавання залежыць ад тыпу транспартнага сродку (легкавы аўтамабіль, грузавы, аўтобус і інш.) і тэрміна страхавання.
  • Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца аднаразова.

Напрыклад, кошт страхавання складзе:

Тэрмін страхаванняЛёгкавы
аўтамабіль
Грузавы
аўтамабіль
Прычэп да грузавога
аўтамабілю
15 дней0,86 баз. вел.1,73 баз. вел.0,26 баз. вел.
1 месяц1,64 баз. вел.3,28 баз. вел.0,52 баз. вел.
6 месяц6,82 баз. вел.13,46 баз. вел.2,16 баз. вел.
1 год9,32 баз. вел.18,55 баз. вел.2,93 баз. вел.

Важна! Памеры страхавых узносаў па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.03.2024 № 108 і з’яўляюцца адзінымі для ўсіх страхавых кампаній Рэспублікі Беларусь.

Заключыць дамову міжнароднага страхавання можна ў любым офісе страхавой кампаніі (знайсці офіс тут).

Звяртаем увагу, што ліміт адказнасці ў Расійскай Федэрацыі істотна ніжэйшы, чым у Рэспубліцы Беларусь. Таму рэкамендуем дадаткова заключыць дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці аўтаўладальнікаў, які павялічыць страхавую абарону на выпадак прычынення шкоды ў выніку ДТЗ.

Іншую інфармацыю можна даведацца па кароткім нумары 128.

Ці можна аформіць «Зялёную карту»?
З 30 чэрвеня 2023 г. прыпынена на нявызначаны тэрмін заключэнне дагавораў страхавання «Зялёная карта». Падрабязней можна азнаёміцца ​​тут.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top