Страхавая інфалінія 128

Праграма «Лад і дабрабыт»

Праграма «Лад i дабрабыт» – гэта комплекснае страхаванне домаўладанняў, якое ажыццяўляецца на ўмовах Правілаў №54 добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў і выдаткаў іх карыстальнікаў. Галоўнае адрозненне – незалежна ад месцазнаходжання вашай нерухомасці кошт страхоўкі складае 0, 85% ад абранай страхавой сумы. А пры аднаразовай аплаце вы атрымліваеце дадатковую зніжку, і кошт паслугі складзе ўсяго 0,76% ад абранай страхавой сумы. Пры ўключэнні ў дагавор страхавання грамадзянскай адказнасці кошт застаецца без змен.

Страхавы выпадак:

1. Страта (гібель), пашкоджанне застрахаванай маёмасці ў выніку:

  • непрадбачаных выпадкаў (раптоўнага ўздзеяння на застрахаваную маёмасць наступных з’яў (здарэнняў): пажар; выбух; удар маланкі; падзенне (трапленне) прадметаў (цел); наезд транспартнага сродку; ударная хваля; заліццё, у тым ліку з прычыны аварыі ацяпляльных сістэм, вадаправодных і каналізацыйных сетак; прарыў (пашкоджанне) сістэм і сетак; уздзеянне электрычнага току; уздзеянне сродкаў пажаратушэння ў выніку правядзення дзеянняў па ліквідацыі пажараў);
  • неправамерных дзеянняў трэціх асоб;
  • уздзеяння прыродных з’яў і надзвычайных сітуацый (у т.л. моцны вецер, моцны дождж, моцны снег, град, мяцеліца, галалёд; высокія ўзроўні вады (пры паводках, разводдзях, дажджавых паводках, падтапленнях); заторы);

2. Факт прычынення Страхавальнікам (Адказнай асобай) шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелых у працэсе выкарыстання застрахаванай маёмасці (пры адсутнасці ў дагаворы страхавання застрахаванай маёмасці – выкарыстання домаўладання) у месцы страхавання, якое ўзнікла ў выніку непрадбачаных падзей у частцы адказнасці (уключаючы пажар, выбух; рамонт (у т.л. перабудова, перапланіроўка, пераабсталяванне) домаўладання; заліццё ў т.л. з прычыны аварыі ацяпляльных сістэм, водаправодных і каналізацыйных сетак), які пацягнуў за сабой прад’яўленне абгрунтаваных патрабаванняў Страхавальніку (Адказнай асобе) аб пакрыцці прычыненай шкоды;

3. Факт панясення (ажыццяўлення) Страхавальнікам (Адказнай асобай) судовых расходаў у сувязі з прычыненнем ім шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелых, што пацягнула за сабой прад’яўленне абгрунтаваных патрабаванняў Страхавальніку (Адказнай асобе) аб кампенсацыі прычыненай шкоды.

Умовы заключэння дагавора страхавання:

Дагавор страхавання па праграме «Лад і дабрабыт» заключаецца ў пісьмовым выглядзе на тэрмін * ад 1 года да 5 гадоў уключна.

* тэрмін устанаўліваецца ў поўных гадах.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top