З клопатам аб гадаванцу
Праграма добраахвотнага комплекснага страхавання хатніх жывёл і звязаных з імі расходаў «З клопатам аб гадаванцу» – гэта выдатнае рашэнне для здароўя любімых гадаванцаў і фінансавага дабрабыту іх уладальнікаў.
Страхавая праграма «З клопатам аб гадаванцу» ўключае кампенсацыю расходаў на:
- ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы: кансультацыі (у ветэрынарнага лекара агульнага профілю, вузкіх спецыялістаў, пры неадкладнай ветэрынарнай дапамозе), хірургічныя ўмяшанні, даследаванні (лабараторныя аналізы, рэнтген, УГД, МРТ).
- транспарціроўку хворага або пацярпелага гадаванца ў ветэрынарную клініку і з яе.
- набыццё прызначаных прэпаратаў і лячэбнага харчавання.
- эўтаназію, крэмацыю, а таксама іншыя звязаныя з пахаваннем гадаванца расходы ў выпадку наступу яго смерці або стану, несумяшчальнага з жыццём, з-за хваробы, няшчаснага выпадку, стыхійнага бедства, неправамерных дзеянняў трэціх асоб.
- вышук выкрадзенай жывёлы.
Па праграме «З клопатам аб гадаванцу» таксама кампенсуюцца расходы, у тым ліку судовыя, па абставінах, якія ўзніклі ў выпадку прычынення шкоды здароўю і маёмасці іншых людзей з-за агрэсіўных або непрадбачаных паводзін застрахаванай жывёлы.
На страхаванне прымаюцца:
- здаровыя кошкі або сабакі ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 гадоў. Пры гэтым жывёла павінна мець дакумент (напрыклад, сертыфікат аб паходжанні, ветэрынарны пашпарт, ветэрынарная кніжка) або мікрачып або вытатуіраваны рэгістрацыйны нумар.
Умовы страхавання:
- Дагавор заключаецца на аднаго гадаванца.
- Тэрмін дзеяння дагавора – 1 год.
- Тэрыторыя дзеяння дагавора – усе краіны свету.
- Дагавор уступае ў сілу з дня, наступнага за днём афармлення дагавора.
Кошт дагавора страхавання для кошак:
Страхавая сума, рублёў | Страхавы ўзнос, рублёў |
---|---|
1000 | 150,00 |
3000 | 450,00 |
Кошт дагавора страхавання для сабак
Страхавая сума, рублёў | Страхавы ўзнос, рублёў |
---|---|
1000 | 180,00 |
3000 | 540,00 |
Страхавая сума па дагаворы страхавання ўстанаўліваецца для катоў і сабак у памеры 1000 і 3000 рублёў, у тым ліку па дадатковых расходах:
- на вышук – 50 рублёў;
- па дастаўцы – 50 рублёў;
- на лячэбнае харчаванне – 120 рублёў;
- на пахаванне хатняй жывёлы – 120 рублёў.
Па дагавору страхавання усталёўваецца франшыза ў памеры 30% па расходах на ветэрынарнае абслугоўванне па кожным страхавым выпадку, гэта значыць страхавая кампанія пакрые 70% ад расходаў, накіраваных на дыягностыку і лячэнне гадаванца ў сувязі з хваробай пры кожным звароце ў ветэрынарную ўстанову.
Аформіць дагавор страхавання па праграме «З клопатам аб гадаванцу» можна: