Страхавая інфалінія 128

Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка пры перавозцы небяспечных грузаў

Глава 21 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 г. № 530 «Аб страхавой дзейнасці» вызначае:

Аб’ектамі абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка пры перавозцы небяспечных грузаў з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы страхавальніка, якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з рызыкай яго грамадзянскай адказнасці, якая можа наступіць з-за шкоды, прычыненай жыццю, здароўю і (або) маёмасці фізічных асоб (за выключэннем шкоды, прычыненай жыццю, здароўю і (або) маёмасці работнікаў страхавальніка пры выкананні імі працоўных (службовых) абавязкаў, дагаворных абавязацельстваў) або маёмасці юрыдычных асоб у выніку аварыі пры ажыццяўленні страхавальнікам перавозкі небяспечных грузаў

Страхавым выпадкам з’яўляецца факт прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпеўшага ў выніку аварыі, якая адбылася пры ажыццяўленні страхавальнікам перавозкі небяспечных грузаў у перыяд дзеяння дагавора страхавання, у сувязі з якім у страхоўшчыка ўзнікае абавязак ажыццявіць страхавую выплату.

Для заключэння дагавора страхавання перавозчык падае страхоўшчыку заяву, у якой указваюцца:

  • назва і месца знаходжання перавозчыка – юрыдычнай асобы або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) і месца жыхарства перавозчыка – індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама яго бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак;
  • пералік транспартных сродкаў, дапушчаных да перавозкі небяспечных грузаў.

Да заявы перавозчык дадае копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі (за выключэннем воінскай часці).

Пры падачы копій указаных дакументаў перавозчык абавязаны прад’явіць страхоўшчыку іх арыгіналы.

Дагавор страхавання заключаецца штогод тэрмінам на адзін год па транспартных сродках, дапушчаных да перавозкі небяспечных грузаў пэўнага класа.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top