Страхавая інфалінія 128

Страхаванне банкаўскіх плацежных карт

Аб’ектам страхавання з’яўляюцца маёмасныя інтарэсы, якія не супярэчаць заканадаўству, звязаныя з:

  • прычыненнем шкоды маёмасці (маёмасным правам) Страхавальніка (Выгаданабытчыка) з-за спісання грашовых сродкаў з банкаўскага рахунку ў выніку выкарыстання банкаўскай карты (ажыццяўлення дзеянняў з прымяненнем банкаўскай карты або яе рэквізітаў) для атрымання наяўных грашовых сродкаў (у банкаматах, пунктах выдачы наяўных грашовых сродкаў), аплаты тавараў (работ, паслуг) і (або) ажыццяўлення іншых безнаяўных плацяжоў;
  • расходамі Страхавальніка (Выгаданабытчыка) па блакіроўцы, змяшчэнню банкаўскай карты ў стоп-ліст і далейшай выдачы новай банкаўскай карты ўзамен страчанай (далей – расходы па блакіроўцы).

Страхавым выпадкам з’яўляецца прычыненне шкоды маёмасці (маёмасным правам) Страхавальніка (Выгаданабытчыка) з-за не санкцыянаванага трымальнікам банкаўскай карты спісання грашовых сродкаў з банкаўскага рахунку ў выніку выкарыстання банкаўскай карты (ажыццяўлення дзеянняў з прымяненнем банкаўскай карты або яе рэквізітаў) для атрымання наяўных грашовых сродкаў (у банкаматах, пунктах выдачы наяўных грашовых сродкаў), аплаты тавараў (работ, паслуг) і (або) ажыццяўлення іншых безнаяўных плацяжоў (далей – рызыка несанкцыянаванага выкарыстання) шляхам:

  1. прымушэння Страхавальніка (Выгаданабытчыка) або Упаўнаважанай асобы да паведамлення трэцяй асобе пін-кода банкаўскай карты;
  2. падробкі на чэку, які выдаецца, подпісу ўладальніка банкаўскага рахунку або Упаўнаважанай асобы пасля страты або крадзяжу банкаўскай карты;
  3. падробкі банкаўскай карты трэцімі асобамі;
  4. супрацьпраўных дзеянняў з боку работнікаў арганізацый, якія прымаюць у якасці аплаты за тавары (работы, паслугі) банкаўскія карты; 
  5. аплаты тавараў (работ, паслуг) трэцімі асобамі ў інтэрнэце, не санкцыянаванай трымальнікам банкаўскай карты;
  6. ажыццяўлення іншых дзеянняў, вынікам якіх стала ажыццяўленне аперацый, не санкцыянаваных трымальнікам банкаўскай карты, або прычыненне іншай шкоды, непасрэдна звязанай з выкарыстаннем банкаўскай карты (да такіх ва ўсякім выпадку адносяцца выкарыстанне трэцяй асобай камп’ютарнай тэхнікі для доступу да банкаўскага рахунку, у тым ліку шляхам змянення інфармацыі, якая апрацоўваецца ў камп’ютарнай сістэме, або шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму непраўдзівай інфармацыі; неправамернае здыманне трэцяй асобай наяўных грашовых сродкаў з банкамата пры парушэнні яго нармальнай работы пасля выкарыстання банкаўскай карты яе трымальнікам).

Дагавор страхавання заключаецца на тэрмін ад 1 месяца да 5 гадоў і 1 месяца.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top