Страхавая інфалінія 128

Добраахвотнае медыцынскае страхаванне па Праграме «ВІП-Клінік»

Поўнае медыцынскае абслугоўванне на працягу 1 года ў адным з самых сучасных цэнтраў краіны – ДУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Медыцынскія паслугі, якія могуць быць аказаны ў рамках страхавой праграмы:

  • лячэбна-дыягнастычныя прыёмы (лабараторная, прамянёвая, функцыянальная, эндаскапічная і радыёнуклідная дыягностыка);
  • лячэбна-аднаўленчыя мерапрыемствы, фізіятэрапеўтычныя і лячэбныя працэдуры, малыя аператыўныя і малаінвазіўныя дыягнастычныя ўмяшанні, уключаючы хірургію «аднаго дня», лячэнне вострых станаў ва ўмовах дзённага стацыянара, скрынінгавыя абследаванні;
  • кансультацыі лекараў-спецыялістаў, медыцынская дапамога дома, выдача лісткоў непрацаздольнасці.

Атрымальнікі медыцынскіх паслуг – грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў на дату заключэння дагавора страхавання.

Кошт гадавой праграмы – 2899 2 399 BYN.

Дадатковыя перавагі і бонусы:

  • запіс на медыцынскія паслугі – праз асістанс страхавой кампаніі (тэлефоны пазначаны ў праграме страхавання) або анлайн у любы зручны час;
  • падатковыя льготы – сацыяльны падатковы вылік у памеры страхавога ўзносу;
  • абарона ад змены коштаў на медыцынскія паслугі.

Больш падрабязную інфармацыю па Праграме «ВІП-Клінік» можна атрымаць на інфалініі 128.

Заключыць дагавор страхавання па Праграме «ВІП-Клінік» можна ў прадстаўніцтвах і галаўной арганізацыі ЗАСТ «Прамтрансінвест».

Паслугі аказваюцца ў адпаведнасці з Правіламі № 1 добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў.
Аплата страхавых паслуг ажыццяўляецца адначасова пры заключэнні дагавора страхавання.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top