Страхавая інфалінія 128

Праграмы медыцынскага страхавання «Формула здароўя»

Падарыце сваім супрацоўнікам магчымасць прайсці медыцынскае абследаванне ў адным з вядучых медыцынскіх цэнтраў краіны – ДУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спецыяльна для Вас былі распрацаваны спецыялізаваныя праграмы медыцынскага страхавання. У рамках дадзеных праграм Вы можаце прайсці наступныя медыцынскія абследаванні:

Важная інфармацыя для асоб, застрахаваных па дадзеных Праграмах:

Пералічаныя медыцынскія мерапрыемствы аказваюцца аднаразова на працягу перыяду страхавання, у рамках комплекснага абследавання (часавы інтэрвал паміж датай пачатку атрымання медыцынскіх паслуг і датай заканчэння атрымання медыцынскіх паслуг не павінен перавышаць 1 (аднаго) месяца). Іншыя медыцынскія мерапрыемствы, апроч пералічаных у праграмах страхавання, не арганізуюцца і не аплачваюцца Страхаўшчыком.

Дагавор па ўказаных вышэй праграмах страхавання заключаецца на ўмовах Правіл № 1 добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў на карысць асоб ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Тэрмін дзеяння дагавору – 1 год, уступае ў сілу на 5 (пяты) дзень пасля афармлення.

Умовы аплаты: адначасова пры заключэнні дагавора страхавання.

Для атрымання паслугі Застрахаваная асоба павінна папярэдне звярнуцца да Страхаўшчыка шляхам накіравання заяўкі на медыцынскія паслугі на сайце кампаніі або даслаўшы заяўку на электронны адрас assistance@promtransinvest.by. У полі «Апісанне скаргаў або іншай прычыны звароту» або ў тэме электроннага ліста просьба абавязкова ўказаць «Формула здароўя» і назву праграмы.

Заяўкі апрацоўваюцца да 12.00 працоўнага дня, які ідзе за днём накіравання заяўкі.

Страхаўшчык не аплачвае і не нясе адказнасці за іншыя, акрамя пералічаных у праграме, медыцынскія мерапрыемствы, а таксама за медыцынскія мерапрыемствы, арганізаваныя застрахаванай асобай па ўласнай ініцыятыве, самастойна, без папярэдняга ўзгаднення са Страхаўшчыком.

Для афармлення дагавораў страхавання па ўказаных вышэй праграмах просьба звяртацца ў аддзел страхавання па тэлефоне: +375 (17) 311 48 87.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top