Страхавая інфалінія 128

З 14.02.2022 зменена сістэма вызначэння памеру страхавога забеспячэння па Правілах № 42.

Паважаныя кліенты!

Звяртаем Вашу ўвагу, што з 14.02.2022 зменена сістэма вызначэння памеру страхавога забеспячэння ў выпадку захворвання каранавіруснай інфекцыяй ці пнеўманіяй. З гэтай даты дагаворы страхавання з абаронай на выпадак ад гэтых захворванняў на падставе Правілаў № 42 добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў заключаюцца з умовай вызначэння страхавой выплаты ў выпадку, калі спатрэбілася толькі амбулаторнае лячэнне, зыходзячы з тэрміну лячэння 16 дзён і больш. Заключэнне дагавораў страхавання з умовай выплаты страхавога забеспячэння на выпадак толькі амбулаторнага лячэння гэтых захворванняў тэрмінам да 15 дзён уключна (без наступнага або папярэдняга стацыянарнага лячэння) спынена з 14.02.2022. З улікам унесеных змяненняў мінімальны памер выплаты страхавога забеспячэння пры такіх захворваннях павялічаны з 2 працэнтаў да 3 працэнтаў, г.зн. у 1,5 раза.

Пры гэтым поўнасцю захоўваюцца памеры страхавых выплат у выпадку стацыянарнага лячэння, сумаванне ўстаноўленых працэнтаў страхавых выплат у выпадку камбінаванага лячэння ў амбулаторных і стацыянарных умовах, а таксама парадак вызначэння памераў страхавых выплат па дагаворах страхавання, заключаных па 13.02.2022 уключна.

Прынятае рашэнне дае магчымасць забяспечыць не толькі цэнавую даступнасць запатрабаванай страхавой паслугі, але і адэкватную абарону пры сярэднецяжкіх і цяжкіх формах захворвання. Максімальны памер страхавой выплаты ў выпадку захворвання каранавіруснай інфекцыяй або пнеўманіяй, як і раней, складае 20 % ад страхавой сумы, а з улікам магчымай выплаты па поствакцынальных ускладненнях – да 23 % ад страхавой сумы, устаноўленай дагаворам страхавання.

З улікам новаўвядзенняў у дыягностыцы захворвання каранавіруснай інфекцыяй, уведзеных у сістэме аховы здароўя, у тым ліку прадастаўленай медыцынскім работнікам магчымасці пастаноўкі дыягназу «Каранавірусная інфекцыя» без правядзення ПЦР-тэсту інфармуем, што прадугледжаны правіламі страхавання парадак урэгулявання страхавога выпадку не мяняецца. Як і раней, рашэнне аб прызнанні заяўленай падзеі страхавым выпадкам Страхоўшчык будзе прымаць на падставе дакумента, які пацвярджае факт наступлення заяўленай падзеі (даведка або выпіска з амбулаторнай карты), выдадзенай арганізацыяй аховы здароўя і аформленага належным чынам, у якім указаны анамнез, дыягназ і тэрмін лячэння. Калі ў застрахаванай асобы мела месца часовая непрацаздольнасць, Страхоўшчыку таксама прадстаўляецца аформлены ва ўстаноўленым парадку лісток часовай непрацаздольнасці.

Нагадваем, што для зручнасці нашых кліентаў працуе сістэма дыстанцыйнай падачы заяў аб выплаце страхавога забеспячэння.

З павагай, ЗАСТ «Прамтрансінвест».

Дата публікацыі: 14.02.2022



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top