Страхаванне грамадзянскай адказнасці перавозчыка
Дагавор страхавання заключаецца ў дачыненні да:
- ўнутраных перавозак;
- міжнародных перавозак (CMR-страхаванне).
Міжнародныя перавозкі рэгулююцца Канвенцыяй аб дагаворы міжнароднай дарожнай перавозкі грузаў, прынятай у г.Жэневе 19 мая 1956 года.
Унутраныя перавозкі рэгулююцца нацыянальным заканадаўствам краіны, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца перавозка грузу.
Аб’ектам страхавання з’яўляюцца не супярэчаць заканадаўству маёмасныя інтарэсы страхавальніка( адказнай асобы), звязаныя з:
- яго адказнасцю па абавязацельствах, якія ўзнікаюць у выпадку прычынення страхавальнікам (адказнай асобай) шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці (маёмасных правах) пацярпелых (Выгаданабытчыкаў) у сувязі з выкарыстаннем страхавальнікам (адказнай асобай) транспартнага сродку для ажыццяўлення ўнутраных і (або) міжнародных перавозак;
- расходамі страхавальніка (адказнай асобы), прадугледжанымі дагаворам страхавання.
Рызыкі, якія прымаюцца на страхаванне:
- рызыка пашкоджанні або страты (гібелі) грузу;
- рызыка пратэрміноўкі ў дастаўцы грузу;
- рызыка прычынення шкоды грузам;
- рызыка адказнасці перад мытнымі органамі (толькі для міжнародных перавозак);
- расходы па ўтылізацыі грузу;
- судовыя і пазасудовыя выдаткі.
Тэрмін дзеяння дагавора страхавання – ад 15 дзён да 1 года ўключна.
Перавагі супрацоўніцтва з ЗАСТ «Прамтрансінвест»:
- лідзіруючая пазіцыя на рынку страхавання адказнасці перавозчыкаў, што з’яўляецца гарантам якасці абслугоўвання кліентаў;
- комплексны падыход да страхавання і шырокі пералік страхавых паслуг;
- зніжкі для пастаянных кліентаў, у тым ліку па спадарожных страхавых паслугах;
- кансультацыі і інфармацыйная падтрымка пры заключэнні і на працягу тэрміну дзеяння дагавора страхавання;
- экспертныя і сюрвеерскія паслугі аказваюцца ТАА “Руссюрвей” і ТАА ” Балт Асістанс»;
- аператыўнае ўрэгуляванне страхавых расходаў.