Страхавая інфалінія 128

Пашкоджанне (нястача) багажу

Паміж ААТ «Авіякампанія Белавія» і ЗАСТ «Прамтрансінвест» (далей – авіякампанія і страхоўшчык) заключаны дагавор страхавання на падставе Правілаў №15 добравольнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў паветраных судоў.

Адказнасць авіякампаніі перад пасажырамі ўстаноўлена ў адпаведнасці з Авіяцыйнымі правіламі паветраных перавозак пасажыраў, багажу, грузаў, зацверджанымі пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2009 № 70 (у рэдакцыі пастановы Мінтранса ад 16.07.2014 № 23).

Парадак звароту да страхоўшчыка для вырашэння пытання аб страхавой выплаце пры гібелі (страце), нястачы або пашкоджанні багажу падчас авіяцыйнай перавозкі.

У выпадку гібелі (страты), нястачы, пашкоджання багажу неабходна да выхаду з зоны выдачы багажу аэрапорта звярнуцца да прадстаўніка авіякампаніі з адпаведнай заявай. Праверце, каб у Акце аб няспраўнасці пры перавозцы багажу (PIR), складзеным прадстаўніком авіякампаніі, у поўным аб’ёме былі адлюстраваны ўсе прычыненыя багажу пашкоджанні. Абавязкова захоўвайце Акт аб няспраўнасцях пры перавозцы багажу (PIR), адрыўны талон багажнай біркі, пасадачны талон, авіябілет або маршрутную квітанцыю, калі білет быў электронны.

1) У выпадку затрымкі або страты багажу

Авіякампанія прымае меры па вышуку страчанага багажу. Зарэгістраваны багаж лічыцца страчаным, калі ён не знойдзены на працягу 21 дня з дня прыбыцця рэйса. Калі багаж не знойдзены пасля заканчэння гэтага тэрміну, уладальніку страчанага багажу неабходна ў пісьмовай форме падаць страхоўшчыку заяву аб страхавой выплаце.

Падаць заяву можна любым зручным для Вас спосабам: па пошце ці асабіста.

Па пошце. Для гэтага скачайце бланк заявы і ўласнаручна запоўніце яго ў адпаведнасці з узорам.
Заяву і прыкладзеныя да яе дакументы вышліце па пошце на адрас: 220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 8, ЗАСТ «Прамтрансінвест».

Асабіста. Звярніцеся ў офіс кампаніі па вышэйпаказаным адрасе ў працоўныя гадзіны: пн-чц 08.00 – 20.00, пт. 08.00 – 19.00, сб. 08.00 – 16.00.

Да заявы аб страхавой выплаце неабходна прыкласці наступныя дакументы:

  • дакументы, якія пацвярджаюць асобу (копіі двух апошніх разваротаў пашпарта: старонкі 30 – 31 і 32 – 33) і (або) паўнамоцтвы заяўніка;
  • акт аб няспраўнасці пры перавозцы багажу (Properti Irregularity Report, PIR), складзены авіякампаніяй – арыгінал;
  • пасадачны талон – арыгінал;
  • адрыўны талон багажнай біркі – арыгінал;

У залежнасці ад характару падзеі, яе наступстваў і іншых абставін страхоўшчык можа запытаць іншыя дакументы для разгляду страхавога выпадку.

Памер урону пры страце зарэгістраванага багажу будзе вызначаны ў парадку, устаноўленым Авіяцыйнымі правіламі паветраных перавозак пасажыраў, багажу, грузаў (п.283).

2) У выпадку пашкоджання (гібелі) багажу

Падаць заяву можна любым зручным для Вас спосабам: па пошце ці асабіста.

Па пошце. Для гэтага скачайце бланк заявы і ўласнаручна запоўніце яго ў адпаведнасці з узорам.
Заяву і прыкладзеныя да яе дакументы вышліце па пошце на адрас: 220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 8, ЗАСТ «Прамтрансінвест».

Асабіста. Звярніцеся ў офіс кампаніі па вышэйпаказаным адрасе ў працоўныя гадзіны: пн-чц 08.00 – 20.00, пт. 08.00 – 19.00, сб. 08.00 – 16.00.

Да заявы аб страхавой выплаце неабходна прыкласці наступныя дакументы:

  • дакументы, якія пацвярджаюць асобу (копіі двух апошніх разваротаў пашпарта: старонкі 30 – 31 і 32 – 33) і (або) паўнамоцтвы заяўніка;
  • акт аб няспраўнасці пры перавозцы багажу (Properti Irregularity Report, PIR), складзены авіякампаніяй – арыгінал;
  • пасадачны талон – арыгінал;
  • адрыўны талон багажнай біркі – арыгінал;
  • фатаграфіі, якія пацвярджаюць пашкоджанні багажу. Фатаграфаванне праводзіцца ў адпаведнасці з Рэкамендацыямі па правядзенні фотаздымкі;
  • фатаграфіі пашкоджанага багажу можна накіраваць на пошту bag@promtransinvest.by (з указаннем у тэме ліста ПІБ заяўніка) або падаць яго ў офіс кампаніі для правядзення фотаздымкі;
  • дакументы аб набыцці багажу (чэк, квітанцыя, бланк анлайн-замовы), пры іх адсутнасці – адзначыць у заяве дату набыцця.

У залежнасці ад характару падзеі, яе наступстваў і іншых абставін страхоўшчык можа запытаць іншыя дакументы для разгляду страхавога выпадку.

Вызначэнне памеру шкоды

Памер урону пры пашкоджанні (гібелі) багажу вызначаецца зыходзячы з віду неабходнага рамонту ў адпаведнасці з Дадаткам 4 да Правілаў № 15 добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў паветраных суднаў (гл. табліцу), а таксама ў адпаведнасці з п.283 Авіяцыйных правілаў паветраных перавозак пасажыраў, багажу, грузаў.

Пасля выканання рамонту пашкоджанага ў выніку страхавога выпадку багажу пацярпелая асоба мае права звярнуцца да Страхоўшчыка з заявай аб пераразліку памеру ўрону і даплаце страхавой кампенсацыі, прыклаўшы да такой заявы арыгінальныя дакументы, якія пацвярджаюць факт і аплату рамонту пашкоджанай маёмасці ў спецыялізаванай арганізацыі, факт набыцця дэталей і матэрыялаў, выкарыстаных пры гэтым рамонце, і іх аплату. Страхоўшчык на падставе заявы пацярпелай асобы (Выгаданабытчыка) ажыццяўляе пераразлік памеру ўрону і даплату страхавой кампенсацыі, пры гэтым агульны памер страхавой кампенсацыі ў сувязі са страхавым выпадкам не можа перавышаць сапраўднага кошту пашкоджанай маёмасці на дату страхавога выпадку.

Важна! Страхавая выплата робіцца толькі пры наяўнасці ў страхавой арганізацыі арыгіналаў дакументаў. Таму незалежна ад адпраўкі копій дакументаў па электроннай пошце, дакументы на папяровым носьбіце (за выключэннем фота пашкоджанага багажу) у абавязковым парадку павінны быць адпраўлены па пошце на адрас 220026, г. Мінск, вул. Пляханава, 8, ЗАСТ «Прамтрансінвест».

Звяртаем Вашу ўвагу, што адказнасць Страхоўшчыка пры поўнай гібелі (страце), нястачы, пашкоджанні маёмасці пасажыраў не перавышае велічыні адказнасці перавозчыка, устаноўленай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.



220026, Республика Беларусь, Минск, ул. Плеханова, д. 8
Рейтинг компании 5 ★★★★★ на основании 10 отзывов
top